Кожную суботу разам

30 студзеня, у суботу, пачаткоўцы прынялі ўдзел у літаратурнай гадзіне “У свеце паэзіі” або «Поэзия, гостья небесная, летит навстречу тебе». Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў брэйн-рынгу “Ведай вершы сваіх землякоў”. Інтэлектуальны марафон “Прыйдзі да фінішу” запрасіў вучняў 8, 9 класаў. Таксама ў гэты дзень школьнікі ўдзельнічалі ў конкурсе зімовых скульптур “Снежная казка” і лыжных гонках “Здаровы я — здаровая краіна”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Святкуем 100-годдзе з Дня нараджэння Івана Шамякіна

29 студзеня для вучняў старэйшых класаў прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная 100-гадоваму юбілею вядомага беларускага пісьменніка І. Шамякіна. Вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, праглядзець відэаролік, прыняць ўдзел у літаратурным турніры. Шмат карыснага і цікавага ўзялі для сябе ўдзельнікі мерапрыемства.

Продолжить чтениеСвяткуем 100-годдзе з Дня нараджэння Івана Шамякіна

Адзін за аднаго трымацца – нічога не баяцца

Інтэрактыўны занятак пад такой назвай запрасіў вучняў 6-га класа. Падчас правядзення мерапрыемства шасцікласнікі разважалі над пытаннем “Ці павінны аднакласнікі быць сябрамі?”, з задавальненнем складалі прыказкі і прымаўкі аб дружбе, абмяркоўвалі законы дружбы, спявалі песні.
Продолжить чтениеАдзін за аднаго трымацца – нічога не баяцца

Дзень юных інтэлектуалаў

У суботу, 23 студзеня, вучні 5 — 9 класаў здзейснілі паход на лыжах па маршруту аг. Шані – ур. Пясчына – аг. Шані.

Таксама ў гэты дзень пачаткоўцы прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Дзеці новага пакалення”. Вучні 5 — 9 класаў спаборнічалі ў інтэлектуальным турніры “Знаўцы нямецкай мовы”.

Вучаніца 6 класа Шаламіцкая Паліна прыняла ўдзел у раённым этапе VI Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Здравствуй, мир!».

Продолжить чтениеДзень юных інтэлектуалаў

Усе на лыжню

Прыйшла да нас сапраўдная зіма са снегам і марозам. Як жа не скарыстацца такой магчымасцю?!
20 студзеня для вучняў 5 — 10 класаў былі праведзены лыжныя гонкі, якія сталі для вучняў сапраўдным святам. Першае месца сярод дзяўчынак заняла Куртава Аліна. Крыху адстала ад яе Батура Ксенія, якая заняла другое месца. Трэцяе месца падзялілі паміж сабою Ніпарка Ганна і Бульц Наталля. Сярод хлопчыкаў месцы размеркаваліся наступным чынам: Кавальчук Мікіта – 1 месца, Літвіновіч Андрэй – 2 месца, Кузьміч Даніл і Казлоўскі Уладзіслаў – 3 месца. Віншуем пераможцаў. Так трымаць!
Продолжить чтениеУсе на лыжню

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

20 студзеня вучняў 5 — 6 класаў запрасілі прыняць удзел у гадзіне творчасці “Краявіды роднага краю, вам у любові я прысягаю”. Дзеці ў форме гульні прайшліся па запаведных мясцінах Беларусі. У канцы мерапрыемства вучні з задавальненнем аформілі газету “Мая Беларусь”.

Продолжить чтениеМой родны кут, як ты мне мілы!..