Адзіны дзень бяспекі
Празвінеў званок на першы ўрок
Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку навучальнага года, сабрала ў школе не толькі вучняў і педагогаў, але і шматлікіх гасцей.
Віншаванні гучалі ад дырэктара школы А. М. Ярмашэвіч, старшыні Шаняўскога выканаўчага камітэта С. І. Лапукі. Каштоўны падарунак школе ўручыла спецыяліст аддзела па кадрах Касьян Н. У.
Але больш за ўсё гэтаму дню радуюцца тыя, хто ўпершыню ідзе ў школу. Штогод у Дзень ведаў першакласнікі атрымліваюць падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.
Таксама падчас лінейкі старшыня Шаняўскога сельвыканкама С.І. Лапука ўручыў вучням 8 класа падарунак ад Прэзідзента Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.
Я вырас тут, і край мне гэты дарагі
Пад такой назвай у школе прайшоў першы ўрок, які спрыяў выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гордасці за сваю краіну і яе герояў, павагі да свайго народа, да дасягненняў сваёй радзімы, развіццю сацыяльнай і творчай актыўнасці, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, а таксама ўсведамленню (разуменню) таго, што Беларусь — суверэнная краіна, якая глядзіць у будучыню, але захоўвае памяць пра мінулае…
Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў 2020/2021 навучальным годзе
У 2020/2021 навучальным годзе арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны:
першая чвэрць — з 1 верасня 2020 г. па 31 кастрычніка 2020 г .;
другая — з 9 лістапада 2020 г. па 24 снежня 2020 г .;
трэцяя — з 11 студзеня 2021 г. па 27 сакавіка 2021 г .;
чацвёртая — з 5 красавіка 2021 г. па 31 мая 2021 г.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы:
восеньскія — 8 дзён з 1 лістапада 2020 г. па 8 лістапада 2020 г. уключна;
зімовыя — 17 дзён з 25 снежня 2020 г. па 10 студзеня 2021 г. уключна;
вясновыя — 8 дзён з 28 сакавіка 2021 г. па 4 красавіка 2021 г. уключна;
летнія — 92 дні з 1 чэрвеня 2021 г. па 31 жніўня 2021 г., для вучняў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, — 82 дня з 11 чэрвеня 2021 г. па 31 жніўня 2021 г. уключна.
Для вучняў I-II класаў (ІІІ класаў — для навучэнцаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у ІІІ чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 15 лютага 2021 г. па 21 лютага 2021 г. працягласцю 7 дзён.
Лета і дзеці
«Шаги спасения»: новая онлайн-игра от МЧС
Представляем вашему вниманию новую дидактическую онлайн-игру «Шаги спасения», разработанную Республиканским центром пропаганды МЧС. Она направлена на изучение алгоритмов действий в случае возникновения различных чрезвычайных ситуаций и доступна как с мобильного устройства, так и с персонального компьютера при наличии подключения к сети Интернет.
Адпачылі з карысцю
Рана ці позна любы чалавек, якому не ўсё роўна, што адбываецца з яго грашыма зараз, і што будзе адбывацца з імі ў найбліжэйшай і далёкай будучыні, задаецца пытаннем — як мне правільна абыходзiцца з маімі фінансамі? Гэта значыць, што чалавек задумваецца над тым, як павысіць фінансавую граматнасць. У суботу ў аздараўленчым летніку «Дружба» прайшла хвіліна фінансавай граматнасці. У кожным атрадзе прайшло мерапрыемства «Азбука фінансавай граматнасці».
22 чэрвеня ў лагеры прайшоў Дзень Памяці. У рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» прайшла аднайменная інфармацыйная хвілінка «Павінны ведаць, каб памятаць». У гэты ж дзень выхаванцы наведалі помнік ахвярам фашызму ў аг. Шані. Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых аднавяскоўцаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.