Да Міжнароднага дня сям’і

Да Дня сям’і, які праходзіў 15 мая, вучні 5 класа арганізавалі фотавыставу «Знаёмцеся: гэта мая сям’я». Кожны з іх расказаў пра сваіх бацькоў, сясцёр, братоў, іх захапленні. Усе вучні з задавальненнем слухалі аповеды сваіх аднакласнікаў, якія з любоўю, пяшчотай, ласкай і добрынёй гаварылі аб сваіх родных і блізкіх людзях.

Продолжить чтениеДа Міжнароднага дня сям’і

Сям’я — гэта тое, што мы дзелім на ўсіх

Пад такой назвай для вучняў 5 — 7 класаў прайшла гасцёўня, прысвечаная Міжнароднаму дню сям’і. На мерапрыемства былі запрошаны шматдзетныя сем’і. Матулі і бабулі прынялі ўдзел у хвілінках паэзіі, разнастайных конкурсах і гульнях, падзяліліся вопытам выхавання сваіх дзетак.

Продолжить чтениеСям’я — гэта тое, што мы дзелім на ўсіх

Мы памятаем

Традыцыйна святкаванне Дня Перамогі пачалося ў 09.30 гадзін каля помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў цэнтры аграгарадка.

На мітынг прыйшлі  школьнікі, моладзь, жыхары аграгарадка. З прывітальным словам выступіў старшыня сельвыканкама Лапука Сяргей Іванавіч. Айцец Сергій, настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы, звярнуўся да прысутных са шчырымі словамі падзякі за мужнасць і гераізм савецкіх салдат, аддаўшых сваё жыццё за мірнае неба. Ён адзначыў, што Дзень Перамогі – гэта самае дарагое свята для кожнага чалавека.

Вучні  школы прачыталі імёны тых, хто не вярнуўся з поля бою. Члены драматычнага гуртка выступілі перад сабраўшыміся з літаратурнай кампазіцыяй. Вучні 10 класа прадставілі музычную кампазіцыю «Ад герояў былых часоў…».  Да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.

 

Продолжить чтениеМы памятаем

Хлеб — усяму галава

Вучні школы здзейснілі падарожжа на Пружанскі хлебазавод, дзе майстры сваёй справы падзяліліся сакрэтам прыгатавання хлебабулачных вырабаў. Смак свежага пшанічнага хлеба, якім пачаставалі вучняў, стварыў цудоўны настрой.

Продолжить чтениеХлеб — усяму галава

Тыдзень патрыятызму. Вахта Памяці

2 мая вучні 5 класа правялі піянерскі збор на тэму “М. Савіцкі з жалем пра вайну”. У ходзе збора піянеры расказалі аб жыццёвым і творчым шляху М. Савіцкага, пазнаёміліся з цыклам рэпрадукцый “Лічбы на сэрцы”.
З мэтай выхавання грамадзянскасці і патрыятызму ў 7 класе былі праведзены інфармацыйная гадзіна “Помніць страшна, забыць нельга” і класная гадзіна “Подзвігі салдат жывуць у нашым сэрцы”.
Продолжить чтениеТыдзень патрыятызму. Вахта Памяці

Бацькоўскі сход

30 красавіка адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім былі разгледжаны пытанні выхавання і бяспекі дзяцей.
Па пытаннях прафілактыкі пажараў перад бацькамі выступіў намеснік начальніка РАНС Мірановіч А.В. Інспектар ІСН Анур’еў Я.В. расказаў прысутным аб правапарушэннях і злачынствах сярод непаўналетніх, нагадаў бацькам аб выкананні бацькоўскіх абавязкаў.
Таксама ўвазе прысутных была прапанавана творчая справаздача гурткоў і святочная праграма, прысвечаная Дню Перамогі.
Продолжить чтениеБацькоўскі сход

Сустрэчы ў школе

24 красавіка адбылася сустрэча вучняў 10 класа з палкоўнікам інжынерных войск у адстаўцы Мелешам Валерыем Мікалаевічам на тэму «Прафесія ваеннага — гэта ганарова».

Сустрэча з малой радзімай і роднай школай была для Валерыя Мікалаевіча асабліва радаснай і шчымлівай. Мелеш В. М. закончыў школу ў 1971 годзе, зараз пражывае ва Украіне.

Продолжить чтениеСустрэчы ў школе