Мая малая радзіма

22 красавіка прайшоў адкрыты збор піянерскага атрада імя Колі Гойшыка на тэму: “Я вырас тут — і край мне гэты мілы”. У ходзе збору піянеры мелі магчымасць пазнаёміцца з паходжаннем назваў вёсак Шаняўскога сельскага савета, расказаць аб лепшых працаўніках ААТ “Шані-аграпрадукт”, успомніць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, праглядзець прэзентацыю “ Утульны вугалок – мой аграгарадок”.
Продолжить чтениеМая малая радзіма

Быць чалавекам на Зямлі

Добрай традыцыяй стаў удзел усяго калектыву школы ў рэспубліканскім суботніку. Сумеснымі намаганнямі педагогі, тэхнічны персанал і вучні прыбралі тэрыторыю ўздоўж дарогі па вуліцы Палявой, смецце на пустцы з боку ад вуліцы Школьнай, дзве аўтамабільныя стаянкі. Таксама пабелены дрэвы ў скверы і садзе, высечана маладая порасль уздоўж спартыўнай пляцоўкі. Знайшлася яшчэ работа і на школьным двары.

Добрыя справы на карысць людзям і малой радзіме прыносяць задавальненне.

Продолжить чтениеБыць чалавекам на Зямлі

Дзень здароўя. Дзень лёгкаатлета

У суботу, 13 красавіка, вучні школы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. Пачаткоўцы таксама спаборнічалі ў спартландыі “Рыбы. Птушкі. Звяры”. Вучні 5 — 7 класаў паказалі свой узровень ведаў у КВЗ  “Дэвіз жыцця – “Здароўе!” Старшакласнікі выпусцілі лістоўкі на тэму “Ведай і выконвай правілы здароўя”.

 

Продолжить чтениеДзень здароўя. Дзень лёгкаатлета

Пашыраем кругагляд, развіваем інтарэс

З 8 па 13 красавіка ў школе прайшоў тыдзень нямецкай мовы. Школьнікі змаглі паўдзельнічаць у віктарынах і конкурсах, КТС і іншых цікавых мерапрыемствах.

Аднак найбольшую цікавасць вучняў выклікалі гульня «Хто хоча стаць міліянерам?», конкурсная праграма па краіназнаўстве, у якой прынялі ўдзел старшакласнікі.

Продолжить чтениеПашыраем кругагляд, развіваем інтарэс

Месячнік працягваецца

У рамках месячніка па добраўпарадкаванні 11 красавіка прайшла працоўная акцыя “Чысты школьны двор”, у якой актыўны ўдзел прынялі і вучні, і работнікі школы. У ходзе акцыі былі высаджаны кветкі, праведзена пабелка дрэў у школьным скверы, уборка тэрыторыі, а таксама праведзены работы па добраўпарадкаванні ля помніка “Ахвярам фашызму” ў аг. Шані.
Продолжить чтениеМесячнік працягваецца

Вучымся гуляючы

Вучні 2 класа прынялі ўдзел у гульні «Акцябраты – дружныя рабяты». Падчас гульні ўдзельнікі пры дапамозе загадак, рэбусаў, пытанняў больш падрабязна пазнаёміліся з акцябрацкай сімволікай, законамі акцябрат, правіламі акцябрат.
Продолжить чтениеВучымся гуляючы

Дзень фізкультуры і спорту

У суботу, 6 красавіка, усе вучні школы ўдзельнічалі ў фізкультурна-спартыўным свяце “Спорт любіць – здаровым быць”. Затым пачаткоўцаў чакала гадзіна спартыўнай гульні “На свежым паветры карысны  хадзьба, бег, рух, гульня!” і  фізкультурна-спартыўнае свята “Вясна + Спорт = Здароўе». Вучні 5 — 7 класаў спаборнічалі ў вясёлых стартах “Вышэй, хутчэй, мацней!” Члены БРСМ  прынялі ўдзел у інтэрактыўным занятку “Прынцыпы ЗЛЖ”.

У гэты ж дзень вучні 4 — 9 класаў прынялі ўдзел у веснавым лёгкаатлетычным кросе ў гарадскім парку г. Пружаны.
Продолжить чтениеДзень фізкультуры і спорту