“Нашы сімвалы – наш гонар”

У рамках рэалізацыі плана праекта “Тэрыторыя лідараў” напярэдадні Дня Канстытуцыі РБ старшыня Савета піянерскай дружыны імя М.Казея ДУА “Шаняўская сярэдняя школа імя М.Засіма” Ганчарук Ангеліна правяла інфахвілінку “Нашы сімвалы – наш гонар”.  Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца асноўным законам краіны, замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы.

Продолжить чтение“Нашы сімвалы – наш гонар”

З павагай да Асноўнага закону Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні Дня Канстытуцыі ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя і класныя гадзіны, прысвечаныя гэтай падзеі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ядром прававой сістэмы краіны, а таксама замацоўвае духоўныя традыцыі і каштоўнасці дзяржавы. Разнайстайныя па форме і змесце мерапрыемствы спрыялі развіццю грамадзянскасці і патрыятызму ў вучняў, любові да Радзімы і яе сімвалам.

 

 

Продолжить чтениеЗ павагай да Асноўнага закону Рэспублікі Беларусь

Месячнік па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы пачаўся ў школе

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы ў школе праходзяць класныя гадзіны і гадзіны зносін, накіраваная на згуртаванне вучнёўскага калектыву. У зразумелай для вучняў  форме разбіраліся сітуацыі  і рабіліся высновы , што неабходна быць добрым, шчырым, спагадлівым чалавекам.

 

Продолжить чтениеМесячнік па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы пачаўся ў школе

Фарміруем каштоўнасныя адносіны да жыцця

У рамках Месячніка па фарміраванні пазітыўна-арыентаванай асобы педагог-псіхолаг ДУА “Пружанскі СПЦ” Літвіновіч Т.С. правяла трэнінгавыя заняткі з вучнямі 8-10 класаў па фарміраванні каштоўнасных адносін да жыцця.

Продолжить чтениеФарміруем каштоўнасныя адносіны да жыцця

“Стоп! Булінг!”

Педагог-псіхолаг ДУА “Пружанскі СПЦ” Літвіновіч Т.С. у рамках акцыі «Булінг? Не ў маёй школе!» правяла класную гадзіну “Стоп! Булінг!” для вучняў 5-6 класаў з выкананнем разнастайных псіхалагічных прыёмаў і метадаў, якія дзеці з ахвотай практыкавалі і праявілі зацікаўленасць у такой форме падачы актуальнай для іх інфармацыі.

Продолжить чтение“Стоп! Булінг!”

Падары святло душы сваёй

Напярэдадні свята 8 Сакавіка з самай раніцы школа апранула святочнае ўбранне. Вучні спяшаліся павіншаваць сваіх настаўнікаў з Міжнародным жаночым днём, а хлопчыкі – павіншаваць дзяўчынак. Святочны настрой стварыла канцэртная праграма, падрыхтаваная сіламі вучняў. Усе песні, вершы, сцэнкі былі прысвечаны жанчынам, дзяўчынкам. Цудоўны зарад вясенняга пазітыву і вяселля стаў прыемным падарункам усім прысутным.

Продолжить чтениеПадары святло душы сваёй

Акцыя “Ад усёй душы!”

БРСМаўцы напярэдадні свята 8 Сакавіка праявілі творчую ініцыятыву і з самай раніцы ўключыліся ў акцыю “Ад усёй душы!”. Сумесна з педагогам-арганізатарам яны павіншавалі  настаўнікаў са святам. Кожны педагог школы атрымаў прыемны сюрпрыз з прыгожымі пажаданнямі да свята.

Продолжить чтениеАкцыя “Ад усёй душы!”

Майстар-клас для педагогаў

Педагог-псіхолаг ДУА “Пружанскі СПЦ” Літвіновіч Т.С. у рамках акцыі «Булінг? Не ў маёй школе» правяла майстар-клас для педагогаў па  навучанні непаўналетніх 1-10 класаў з выкарыстаннем online-навучання “Супрацьдзеянне булінгу ў школьным асяроддзі”.

 

Продолжить чтениеМайстар-клас для педагогаў

Акцыю “Правілы нашага класа” правялі члены валанцёрскага атрада “ДОМ”

З мэтай стварэння дружалюбнага для школьнікаў школьнага асяроддзя і прафілактыкі булінга сярод вучняў членамі валанцёрскага атрада “ДОМ” праводзілася акцыя “Правілы нашага класа” сумесна з класным кіраўніком 9 класа Аблаушка І.М. Вучні распрацавалі правілы, згодна якім ва ўстанове адукацыі не будзе месца булінгу і іншым негатыўным праявам, і распаўсюдзілі іх сярод іншых класаў з тлумачэннем указанняў па іх правядзенні. Такая работа выявіла творчы падыход, адзінства думак і згуртаванасць падлеткаў у карыснай калектыўнай справе.

Продолжить чтениеАкцыю “Правілы нашага класа” правялі члены валанцёрскага атрада “ДОМ”