Прафілактычная гутарка адбылася з вучнямі 7-10 класаў

Інспектар ІСН Пружанскага РАУС Кавалёў У.М.правёў прафілактычную гутарку з вучнямі 7-10 класаў на тэму недапушчэння ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, прычыненне шкоды здароўю аднагодкам, а таксама нагадаў аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці.

 

Продолжить чтениеПрафілактычная гутарка адбылася з вучнямі 7-10 класаў

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

Дзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання быў 1 сакавіка ва ўстанове адукацыі.   Арт-студыя “Маёй Радзімы дзіўны свет” запрасіла вучняў 1-4 класаў пазнаёміцца бліжэй з чароўным светам беларускай прыроды. Беларускія краявіды вачыма дзяцей атрымаліся крэатыўнымі і арыгінальнымі. Вучням 5-7 класаў была прапанавана нтэрактыўная гульня “Святыя сімвалы Радзімы”, у ходзе якой яны ўспомнілі асаблівасці герба, сцяга Беларусі, пелі гімн, выконвалі разнастайныя заданні.  Экскурсію ў музей ДУА  «СШ №1 г.Пружаны» здзейснілі  вучні 8-9 класаў, дзе мелі магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі часоў Вялікай Айчыннай вайны, праслухаць аповед настаўніка гісторыі пра гераічны подзвіг беларускага народа у час вайны.

Продолжить чтениеДзень патрыятычнага, духоўна-маральнага выхавання

“Я патрыёт сваёй краіны”

З мэтай выяўлення ўдзельнікаў беларуска-расійскага праекта “Цягнік Памяці”, а таксама выяўлення і распаўсюджвання вопыту паспяховага лідара, фарміравання ў грамадскай і асабістай свядомасці пазітыўнага вобразу юнага лідара ў ДУА “СШ №4 г. Пружаны” прайшоў раённы этап Рэспубліканскага конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” у рамках беларуска-расійскага праекта “Цягнік Памяці”. Вучаніца 10 класа Шаламіцкая Паліна прымала ў ім удзел і атрымала дыплом ІІІ ступені. Віншуем Паліну і педагога-арганізатара Жырыкаву Наталлю Ільінічну з высокім дасягненнем на конкурсе!

Продолжить чтение“Я патрыёт сваёй краіны”

Адзіны дзень бяспекі прайшоў ва ўстанове адукацыі

28 лютага ў рамках Адзінага дня бяспекі ў мэтах фарміравання культуры бяспекі жыццядзейнасці ва ўстанове адукацыі прайшла вучэбная эвакуацыя і адпрацоўка плана эвакуацыі з будынка школы. Вучням яшчэ раз нагадаў пра правілы бяспечных паводзін, дзеянні падчас пажару прадстаўнік Пружанскага раённага аддзела МНС Мацкевіч В.П.

Продолжить чтениеАдзіны дзень бяспекі прайшоў ва ўстанове адукацыі

ШАГ прайшоў для вучняў 5-7 класаў

27 лютага для вучняў 5-7 класаў адбылося пасяджэнне ШАГ з удзелам настаяцеля Свята-Мікалаеўскай царквы в.Засімавічы айцом Сергіем. Мэта занятка – фарміраванне культуры і арганізацыі побыту, навыкаў і звычак маральных паводзін у грамадстве. Дзеці абмеркавалі разам правілы паводзін у грамадстве, якія веды неабходныя выхаванаму і культурнаму чалавеку, як паводзіць сябе ў спрэчных сітуацыях.

Продолжить чтениеШАГ прайшоў для вучняў 5-7 класаў

ШАГ «Маладосць — час выбару. Моладзь — за здаровы лад жыцця”

27 лютага вучні 8-10 класаў былі запрошаны на чарговую Школу Актыўнага Грамадзяніна і абмеркавалі пытанні вядзення ЗЛЖ. Здаровы лад жыцця з’яўляецца перадумовай для развіцця розных бакоў жыццядзейнасці чалавека, дасягненні ім актыўнага даўгалецця і паўнавартаснага выканання сацыяльных і працоўных  функцый.На першым этапе праекта з дапамогай віктарыны “Мы даведаемся” актуалізаваліся веды аб здаровым ладзе жыцця, магчымасцях для аздараўлення і заняткаў спортам у Рэспубліцы Беларусь і горадзе Пружаны. У фокусе абмеркавання — пытанні здаровага ладу жыцця; аздараўленне; спорт; прафілактыка наркаспажывання і іншых шкодных звычак. “Здаровы лад жыцця дапамагае нам выконваць нашы мэты і задачы, паспяхова рэалізоўваць свае планы, спраўляцца з цяжкасцямі, а калі прыйдзецца, то і з каласальнымі перагрузкамі”, — да такога вываду прыйшлі прысутныя.

Продолжить чтениеШАГ «Маладосць — час выбару. Моладзь — за здаровы лад жыцця”

Дзень узаемадзеяння з сям’ёй

Днём  узаемадзеяння з сям’ёй стала субота 22 лютага.   Забаўляльная праграма “Рамонак на шчасце” чакала вучняў 1-4 класаў. Разнастайныя конкурсы, цікавыя загадкі, запіс прыемных слоў пра сваю сям’ю — усё гэта спрыяла фарміраванню пазітыўных адносін да сям’і як да галоўнай ячэйкі грамадства. Калаж “Усё пачынаецца з сям’і” рабілі вучні 5-8 класаў. Для кожнага чалавека сям’я — самае галоўнае і важнае ў жыцці. Таму кожны імкнуўся стварыць яе лобрай, гарманічнай, чулай.

Продолжить чтениеДзень узаемадзеяння з сям’ёй

«Аганёк» запрасіў сяброў

22 лютага на базе ДУА «СШ №4» г.Пружаны Пружанскі раённы Савет ГА БРПА сумесна з ЦДАМ «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г.Пружаны» правёў раённы турнір настольных і дваровых гульняў «Мы гуляем» у рамках піянерскага патрыятычнага фестываля «Аганёк запрашае сяброў». Акцябрат, піянераў і актывістаў БРСМ чакалі конкурсы «Джэнга», «Рызіначка», «Хадзілка». Каманда акцябрат пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Жырыкавай Н.І. паказала добрую падрыхтоўку і ў выніку заваявала 1 месца. Віншуем нашу каманду з перамогай!

Продолжить чтение«Аганёк» запрасіў сяброў

«Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі» запрасіў выпускнікоў школ

22 лютага УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» запрасіў усіх выпуснікоў школ раёна на «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі». Навучэнцы 8-9 класаў наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі», дзе пазнаёміліся з асноўнымі напрамкамі, па якіх можна атрымаць адукацыю ў дадзенай установе, наведалі майстар-клас па глебазнаўстве. Таксама даведаліся, што ўпершыню ў 2025 годзе будзе ажыццяўляцца набор па спецыяльнасці «Папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый». Кірмаш дазволіў будучым абітурыентам атрымаць поўнае ўяўленне аб будучых прафесіях і зрабіць усвядомлены выбар. Навучэнцы каледжа ў гонар гасцей падрыхтавалі святочны канцэрт, паказаўшы, што навучальная ўстанова дае не толькі прафесійную падрыхтоўку.

Продолжить чтение«Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі» запрасіў выпускнікоў школ