У школе пачаўся тыдзень педагагічнага майстэрства. Вопытам работы на ўроку матэматыкі ў 7 класе падзялілася настаўнік Менжынская Г.А.

Продолжить чтениеУ школе пачаўся тыдзень педагагічнага майстэрства. Вопытам работы на ўроку матэматыкі ў 7 класе падзялілася настаўнік Менжынская Г.А.

Кожную суботу разам

Па вуліцах правільнага харчавання падарожнічалі пачаткоўцы ў суботні дзень. Вызначалі лепшых сярод лепшых у турніры “Стань першым” вучні 5 – 7 класаў. Шмат цікавай і карыснай інфармацыі на тэму “Шкодныя звычкі і іх прафілактыка” атрымалі старшакласнікі пры сустрэчы з загадчыкам Чахецкага ФАПа Жук С.В. Члены атрада “Міласэрнасць” прынялі ўдзел у акцыі “Падзяліся цяплом душы сваёй”.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

Бяспека ў інфармацыйнай прасторы

Сучасны чалавек не мае магчымасці адмовіцца ад інфармацыі, якую атрымлівае праз сродкі масавай інфармацыі і камунікацыі. Але любую інфармацыю чалавек павінен крытычна асэнсоўваць і вызначаць, што для яго карысна, а што не, якім прыкладам карыстацца, а на што не звяртаць увагу. Гэта і ёсць асэнсаваны выбар чалавека.

З гэтай нагоды 10 сакавіка ў школе прайшла адзіная інфармацйная гадзіна для вучняў  7 — 10 класаў па тэме «Мы ў Інтэрнэт-прасторы: як абараніцца ад маніпуляцый», падчас якой вучні абмеркавалі пытанні маніпулявання, як адной з галоўных пагроз інфармацыйна-псіхалагічнай бяспекі, асцярожнасці ў віртуальных зносінах, негатыўнага ўздзеяння на пачуцці і шмат іншага.

 

.

Продолжить чтениеБяспека ў інфармацыйнай прасторы

Нам мір завешчана берагчы

Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу, дзе ва ўзроставай катэгорыі ад 7 да 9 гадоў з работай «Свята Перамогі вачыма дзяцей» пераможцам стаў вучань 3 класа Ханіла Яўгеній.

 

Продолжить чтениеНам мір завешчана берагчы

У сімвалах дзяржавы — гісторыя маёй Радзімы

9 сакавіка ў рамках раённага конкурсу на лепшы куток дзяржаўнай сімволікі ў школе прайшоў квэст-круіз, удзельнікамі якога сталі вучні 5 — 7 класаў. Мерапрыемства ацэньвала паважанае журы на  чале  з  начальнікам  аддзела  па адукацыі  Казарэз І.А. Кожная каманда павінна была прайсці 6 станцый квэста: «Цікаўная», «Інтэлектуальная», «Беларуская», «Дзяржаўная», «Музычная», «Святочная». На станцыях дзяцей сустракалі члены ГА «БРСМ». З прапанаванымі заданнямі ўсе каманды справіліся паспяхова, але пераможцам стала каманда «Зубраня». Гульня атрымалася цікавая і займальная. Асабліва прыемна было атрымліваць узнагароды з рук Ірыны Анатольеўны Казарэз.🇧🇾🥇🥈🥉

Продолжить чтениеУ сімвалах дзяржавы — гісторыя маёй Радзімы

Самай мілай і любай прысвячаем…

Святочны настрой панаваў у школе 7 сакавіка. Для сваіх настаўнікаў, сястрычак, сябровак вучні падрыхтавалі віншавальную паштоўку. У выкананні ўдзельнікаў драматычнага гуртка і гуртка «Звонкія галасы» гучалі песні, вершы, цудоўныя мелодыі.

Продолжить чтениеСамай мілай і любай прысвячаем…

Птушыныя гісторыі

У раённым этапе абласнога конкурсу «Синицы-озорницы и другие птицы» ў намінацыі «Комиксы «Птичьи истории» работа Міранюк Анастасіі адзначана дыпломам 3 ступені. Віншуем!👍

Продолжить чтениеПтушыныя гісторыі

Кожную суботу разам

Успомніць пачаткоўцам подзвігі жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны дапамагла гадзіна памяці “Жаночы твар вайны”. Пазнаваўчая гадзіна «У сімвалах дзяржавы — гісторыя майго народу» зацікавіла вучняў 5 — 7 класаў. Члены ГА «БРСМ» удзельнічалі ў зборы актыву і рыхтаваліся да квэста «У сімвалах дзяржавы — гісторыя майго народу». Вучні 7, 8, 10 класаў удзельнічалі ў раённых спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Продолжить чтениеКожную суботу разам

«Увага ўсім!»

У рамках адзінага дня грамадзянскай абароны ў нашай установе адукацыі прайшла вучэбная эвакуацыя. Каб пакінуць будынак школы, вучням і работнікам спатрэбілася крыху больш 2 мінут.

Продолжить чтение«Увага ўсім!»