Інфармацыя для чытачоў
Бібліятэка адкрыта ў 1963 годзе. Размешчана па адрасе: 225170 аг. Шані, вул. Цэнтральная, д.№ 43, Пружанскага раёна, Брэсцкай вобласці, тэлефон: 72-3-21.
Агульныя звесткі пра бібліятэку
Агульная плошча 27,30 м.кв, абанемент 19,38 м. кв, кнігасховішча для падручнікаў 7,92 м. кв. Чытальная зала, сумешчаная з абанементам, складаецца з 2 пасадачных месцаў.
Бібліятэкар Каляда Ала Георгіеўна, адукацыя сярэдняя спецыяльная, 2 катэгорыя, стаж работы 25 гадоў.
Асноўныя напрамкі работы бібліятэкі:
- работа з чытачамі;
- даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне;
- масавая работа;
- работа з актывам бібліятэкі;
- работа з бацькамі;
- забеспячэнне навучэнцаў школы падручнікамі.
У бібліятэцы ёсць:
— асноўны фонд мастацкай літаратуры
— фонд навучальных выданняў
— фонд на электронных носьбітах
— метадычная літаратура
— фонд энцыклапедычных і даведачных выданняў
— фонд перыядычных выданняў
-а таксама да вашых паслуг: камп’ютар, сканер, выхад у сетку Інтэрнэт.
Колькасць кнігавыдач за 2023/2024 навучальны год – 1715
Сярэдняя наведвальнасць — 12
Сярэдняя чытальнасць — 16
Абарачальнасць — 0.3
«Маё дзіця — старшакласнік»
У школе 30 лістапада прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта.
Матэрыялы глядзіце па спасылцы ніжэй:
Кожную суботу разам. Дзень школьных традыцый
Творчы бум «Цудоўная казка на вокнах» сабраў разам навучэнцаў 1-4 класаў. Вучні 5-7 класаў прынялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме «Давайце жыць дружна!». Старшакласнікі праявілі сваю творчасць у рамках работы студыі творчых спраў «Выцінанкі на вокнах».
Са снежня па сакавік праходзіць абласная экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!». Члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг » далучыліся да акцыі і развесілі на тэрыторыі школьнага двара кармушкі для птушак, якія самі змайстравалі. Рабяты штодня будуць правяраць корм у кармушках для птушак. Хай птушкам будзе лягчэй суровай зімой!
«Маё дзіця — падлетак»
У школе 30 лістапада прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта.
Матэрыялы глядзіце ў спасылках ніжэй:
2. Уплыў унутрысямейных адносін на эмацыянальны стан падлетка
3. Прафілактыка насілля ў адносінах да непаўналетніх, у тым ліку сексуальнага
5. Роля бацькоў у папярэджванні правапарушэнняў і злачынстваў
«Маё дзіця — малодшы школьнік»
У школе 30 лістапада прайшлі пасяджэнні бацькоўскага ўніверсітэта.
Матэрыялы глядзіце ў спасылках ніжэй:
2. Як дапамагчы дзіцяці добра вучыцца
3. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці вучняў 3 класа
4. Як навучыць дзіця жыць у свеце людзей. Вырашэнне канфліктных сітуацый
Члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» развесілі на тэрыторыі школьнага двара кармушкі для птушак
Са снежня па сакавік праходзіць абласная экалагічная акцыя «Падтрымаем птушак!». Члены аб’яднання па інтарэсах «Юны біёлаг» далучыліся да акцыі і развесілі на тэрыторыі школьнага двара кармушкі для птушак, якія самі змайстравалі. Рабяты штодня будуць правяраць корм у кармушках для птушак. Хай птушкам будзе лягчэй суровай зімой!
Прафілактычная гутарка інспектара ІСН Пружанскага РАУС Кавалёва У.М. з навучэнцамі 8-10 класаў
У ходзе гутаркі інспектар ІСН нагадаў аб адказнасці навучэнцаў за прычыненне шкоды здароўю сваім аднагодкам, аб прафілактыцы злачынстваў у сферы палавой недатыкальнасці непаўналетніх, асаблівую ўвагу звярнуў на правілы дарожнага руху, правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт, адказнасць непаўналетніх за злачынствы і правапарушэнні.