Калі хочаш быць здаровым — загартоўвайся!

      З мэтай стварэння спрыяльных умоў для фарміравання ў малодшых школьнікаў станоўчых адносін да здаровага ладу жыцця 8 студзеня быў праведзены ўрок здароўя  «Калі хочаш быць здаровы — загартоўвайся».

     Пры правядзенні мерапрыемства вучні змаглі не толькі ўспомніць асноўныя правілы зберажэння здароўя,  але і больш падрабязна спыніцца на формах і правілах  загартоўвання арганізма. 

DSCN5045

Продолжить чтениеКалі хочаш быць здаровым — загартоўвайся!

Экскурсіі

    8 студзеня вучні 9 і 10 класаў разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Ханіла В. С. і Дзенісюк В. М. здзейснілі экскурсію ў горад Брэст.

    Пры наведванні ВМК «Зімовы сад» вучні не толькі пазнаёміліся з раслінамі розных прыродных зон, але і акунуліся ў свет прафесій, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя. Пры правядзенні  экскурсіі Браценкова А. М. расказала вучням аб прафесіях, якія можна атрымаць у БрДУ імя А. С. Пушкіна.

   Таксама дзеці пабывалі на выставе мінералаў, арганізаванай геаграфічным факультэтам.

    З вялікім захапленнем вучні слухалі экскурсавода ў краязнаўчым музеі, дзе пачулі шмат цікавых фактаў аб прыродзе і гісторыі Брэсцкай вобласці.

    Вельмі ўразіла дзяцей ёлка, якая знаходзіцца на плошчы У. І. Леніна. Завяршылася экскурсія наведваннем вуліцы Савецкай, дзе вучні змаглі пазнаёміцца не толькі з гісторыяй яе ўзнікнення, але і пачаставаць іх пастаянных крылатых жыхароў.

 

Продолжить чтениеЭкскурсіі

Таварыскія сустрэчы

      У час зімовых канікулаў на базе Шчарчоўскай школы адбыліся таварыскія сустрэчы па валейболе паміж камандамі хлопчыкаў і дзяўчынак нашай школы і гаспадароў пляцоўкі.

       І хоць шчарчоўскія школьнікі аказаліся мацнейшымі, усе пакідалі спаборніцтвы з добрым настроем.

Продолжить чтениеТаварыскія сустрэчы

Канікулы з карысцю

     Канікулы — добры час для падарожжаў і экскурсій. Зімовыя канікулы таксама не сталі выключэннем. Днямі навучэнцы 5-11 класаў пад кіраўніцтвам Зорко І.А. і Менжынскай Г.А. мелі цудоўную магчымасць наведаць рэдакцыю газеты «Раённыя будні». Падчас экскурсіі вучні адкрылі для сябе шмат цікавага і атрымалі ўяўленне аб тым, як нараджаецца газета. Дзеці пагутарылі не толькі з карэспандэнтамі, але таксама даведаліся, чым займаюцца ў газеце карэктар, адказны сакратар і, вядома, галоўны рэдактар. Цікавасць у дзяцей выклікалі такія паняцці як «макет»  і «паласа» газеты. А  асабліва дасціпным удалося патрымаць у руках макет свежага, яшчэ не выпушчанага нумара газеты. Завяршылася экскурсія ў кабінеце галоўнага рэдактара Антаноўскага М.Д. Напрыканцы сустрэчы, дзеці атрымалі ў падарунак прыгожыя календары.

Раёнка

Продолжить чтениеКанікулы з карысцю

Школа сустракае Новы год

      Увесь снежань вучні школы рыхтаваліся да навагодняга свята, і зараз, здаецца, школу не пазнаць. Яшчэ з вясковай вуліцы ўвечары і раніцай відаць каляровыя агеньчыкі на будынку школы.

     Прыцягваюць погляд прахожых карціны, створаныя вучнямі і настаўнікамі ў тэхніцы «выцінанка». У школе няма двух аднолькава ўпрыгожаных кабінета, а вось школьны калідор з густам аформлены ў адзіным стылі, што надало яму асаблівай прыгажосці і ўтульнасці.

Продолжить чтениеШкола сустракае Новы год

Свята для дзяцей

      Члены піянерскага актыву нашай школы прынялі ўдзел у навагодняй святочнай праграме, якая праводзілася ў ЦТДМ г. Пружаны.

      Дзеці мелі магчымасць паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах.

Продолжить чтениеСвята для дзяцей

У навагоднім карагодзе…

    Вясёлыя, прыгожыя і светлыя навагодні ранішнік і вечар прайшлі ў нашай школе.

   Дзякуючы старанням членаў драматычнага гуртка (кір. А. В. Вашчук), на ранішніку была разыграна сапраўдная казка, героямі якой сталі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і вясёлая Сарока, Шапакляк, Баба Яга, Карлсан, вясёлыя Дамавікі…

 

      Цікавыя гульні і вясёлыя карагоды пад акампанімент І. М. Коверзневай, вершы і песні ўдзельнікаў музычнага гуртка (кір. І. Р. Бяляева) яшчэ больш надавалі святочнага настрою.

      Здаецца, што ён перадаўся і тым, хто прыйшоў на школьны навагодні вечар.

    А пачаўся ён з прыемнага і ўжо традыцыйнага моманту — ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў раённых алімпіяд, конкурсаў даследчых работ, прызёраў абласных спартыўных спаборніцтваў. Салодкія падарункі для самых таленавітых і здольных вучняў былі набыты за кошт ААТ «Шані-аграпрадукт».

     Парадавалі шматлікіх гасцей вечара (бацькоў, членаў Савета школы, членаў сельвыканкама, мясцовых жыхароў) члены вучнёўскага актыву пад кіраўніцтвам         А. Г. Каляды.

     Казка на сучасны лад, разыграная на свяце, не толькі развесяліла, але і паказала творчы патэнцыял вучняў і педагогаў школы.

   Дзяўчынкі 11 класа здзівілі сваімі музычнымі сюрпрызамі, а танцавальная праграма падняла ў навагодні карагод нават дарослых.

Продолжить чтениеУ навагоднім карагодзе…

Алімпійцы падводзяць вынікі

      7 вучняў прадстаўлялі школу на раённых алімпіядах, якія прайшлі ў лістападзе — снежні. Двое з іх, Талакнянік В. і Жук Д., прыехалі з іх з дыпломамі ІІ і ІІІ ступені (настаўнікі Якімавец С. А., Семак М. М.).

    Парадавала выступленне каманды школы на раённай краязнаўчай алімпіядзе. Нашы вучні сталі пераможцамі і прадстаўлялі раён на абласной алімпіядзе.

    Выдатныя веды па гісторыі роднага краю на абласным узроўні паказала вучаніца 11 класа Талакнянік В., якая была ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені. Рыхтавалі каманду педагогі Якімавец С. А. і Дзенісюк В. М. 

Мы ганарымся вамі, нашы лепшыя вучні і настаўнікі.

Продолжить чтениеАлімпійцы падводзяць вынікі

Да ўвагі вучняў

      ІІ этап рэпетыцыйнага тэсціравання (тэсціраванне абітурыентаў па вучэбных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі) у Пружанскім раёне па матэрыялах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў будзе праводзіцца на базе СШ № 3 ў адпаведнасці з наступнымі датамі:

26 студзеня – фізіка, хімія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, замежныя мовы;

02 лютага – руская мова, беларуская мова;

09 лютага – матэматыка, біялогія, грамадазнаўства, геаграфія.

    Аплата за ўдзел у тэсціраванні ажыццяўляецца грамадзянамі шляхам  пералічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак РІКВ (УА Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў) (№ р/р 3632934510021 у філіяле № 529 ААБ “Беларусбанк”, г. Мінск, код 720 УНН 190194148). Пры аплаце неабходна пры сабе мець пашпарт.

     Кошт тэсціравання па адным прадмеце  складае 41800 (сорак адна тысяча восемсот) беларускіх рублёў.

      Аплату за тэсціраванне можна ўнесці ў любым аддзяленні ААБ “Беларусбанк” пры дапамозе  сістэмы “Разлік” АРІП (без зняцця  камісійнага збору), у аддзяленнях “Белпошта” або ў любым іншым банку (са зняццем камісійнага збору).

       Пачатак  тэсціравання ў 10.00 гадзін.

Продолжить чтениеДа ўвагі вучняў