Віншуем з юбілеем

Повар нашай сталовай Папова Л. Я. адзначыла 55-гадовы юбілей.

Школьны калектыў сардэчна павіншаваў яе з гэтым святам. Настаўнікі ўручылі каштоўны падарунак, а дырэктар школы Ярмашэвіч А. М. падзякавала Ларысе Яўгенаўне за добрасумленную і шматгадовую працу і ўручыла Ганаровую грамату Пружанскага аддзела  адукацыі, спорту і турызму.

Продолжить чтениеВіншуем з юбілеем

Аперацыя «Абеліск»

   У рамках Месячніка па добраўпарадкаванні і азеляненні праведзена аперацыя «Абеліскі».  Вучні навялі парадак ля помнікаў і абеліскаў в. Козі Брод і в. Шакуны.

Продолжить чтениеАперацыя «Абеліск»

Белдзяржстрах – дзецям

   На падставе ліста ўпраўлення адукацыі ад 06.04.2016 №16/04 і ў мэтах правядзення інфармацыйна — тлумачальных мерапрыемстваў з вучнямі і іх законнымі прадстаўнікамі па правілах бяспечных паводзін, выхаванню культуры бяспекі жыццядзейнасці, прафілактыцы дзіцячага траўматызму Беларускае рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Белдзяржстрах» сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у перыяд з красавіка 2016 па чэрвень 2016 праводзіць чарговую штогадовую акцыю «Белдзяржстрах – дзецям».
   Мэта акцыі – давядзенне інфармацыі аб страхаванні да грамадзян і забеспячэнне максімальнага ахопу добраахвотным страхаваннем як дзяцей, так і дарослых.

   Страхаванне не зберажэ ад непрыемнасцяў і не пазбавіць ад іх наступстваў, але стаць рэальнай матэрыяльнай падтрымкай або проста дадатковым прыбыткам, які можна накіраваць на падтрыманне здароўя, можа. Застрахаваць можна дзяцей, сябе і сваіх блізкіх ад удараў і траўмаў, пераломаў і раненняў, апекаў і адмаражэнняў, атручванняў хімічнымі рэчывамі і саставамі, лекамі і грыбамі, ядамі насякомых і змей з прычыны іх укусаў і іншых няшчасных выпадкаў. Страхавым выпадкам з’яўляецца прычыненне шкоды жыццю і здароўю ў выніку ўпершыню выяўленага ў перыяд дзеяння дагавору страхавання захворвання.
   Дзіцячы страхавы поліс тэрмінам дзеяння адзін год пры страхавой суме 20, 0 мільенаў рублеў каштуе ад 150 да 250 тысяч рублеў. Акрамя таго, Белдзяржстрахам прадугледжаны шэраг зніжак.

Продолжить чтениеБелдзяржстрах – дзецям

МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ-КОНКУРС ДЗІЦЯЧАЙ І МАЛАДЗЕЖНАЙ ТВОРЧАСЦІ «ДЗЕЦІ ПЛАНЕТЫ»

З 29 чэрвеня па 02 ліпеня 2016 года ў Брэсце будзе праходзіць МІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬКОНКУРС ДЗІЦЯЧАЙ І МАЛАДЗЕЖНАЙ ТВОРЧАСЦІ «ДЗЕЦІ ПЛАНЕТЫ». Разам збіраюцца творчыя і неабыякавыя людзі з мэтай дапамагчы юным артыстам праявіць сябе, павысіць свой выканальніцкі ўзровень, атрымаць каштоўныя парады вопытных выкладчыкаў, музыкаў, кампазітараў, вакалістаў, паэтаў, харэографаў, пачуць і ўбачыць выступленні сваіх аднагодкаў з розных гарадоў і краін.

ЗАСНАВАЛЬНІКІ І АРГАНІЗАТАРЫ ФЕСТЫВАЛЮ:
Міжнароднае Грамадскае Аб’яднанне «Дабрачыннасць дзецям», Брэст, Беларусь. Брэсцкі гарвыканкам. ГУ Брэсцкі гарадскі цэнтр культуры, Брэст, Беларусь. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі. Турыстычнае агенцтва «ATIR», Брэст, Беларусь. Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна.

НАМІНАЦЫІ ФЕСТЫВАЛЮ-КОНКУРСУ:
• Харэаграфія
• Вакал
• Інструментальная музыка
• Мастацкае чытанне.
• Ансамблі песні і танца.
• Тэатры эстраднага майстэрства.

• Драматычны тэатр
• Мюзікл
• Тэатр мімікі і жэсту
• Тэатр мод
• Лялечны тэатр
• Прэм’ера дзіцячай песні

Больш інфармацыі можна атрымаць на сайце www.chtoch.org

Продолжить чтениеМІЖНАРОДНЫ ФЕСТЫВАЛЬ-КОНКУРС ДЗІЦЯЧАЙ І МАЛАДЗЕЖНАЙ ТВОРЧАСЦІ «ДЗЕЦІ ПЛАНЕТЫ»

Дзень навукі

   У суботу, 16 красавіка, у школе прайшоў дзень навукі. Вучні пачатковых класаў былі запрошаны ў клуб вясёлых матэматыкаў. У літаратурным турніры змагаліся вучні 5 — 7 класаў. А старшакласнікі паказалі свае добрыя веды ў фізічнай гульні “Знаўцы фізікі”.

Продолжить чтениеДзень навукі

Тыдзень краязнаўства

   З 4 па 9 красавіка ў школе прайшоў тыдзень краязнаўства, у рамках якога адбыліся мерапрыемствы, накіраваныя на азнаямленне навучэнцаў з гісторыка-культурнай спадчынай Пружаншчыны, яе славутымі і таленавітымі людзьмі. Асаблівая ўвага надавалася гісторыі музея-сядзібы «Пружанскі палацык» і палацава-паркавага ансамблю «Ружанскі палац Сапегаў».

Продолжить чтениеТыдзень краязнаўства

Выратавальнікі вачыма дзяцей

У раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей» у намінацыі «Плакат» перамагла Радзіончык Н. (настаўнік Ханіла В. С.). Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Поделка» ўзнагароджана Ягорава К. (настаўнік Тарасава М. Б.)

Продолжить чтениеВыратавальнікі вачыма дзяцей

Абмен вопытам

   8 красавіка на базе нашай школы прайшло вучэбна-метадычнае пасяджэнне настаўнікаў эстэтычнага цыклу. Сваім вопытам арганізацыі ўрокаў музыкі з вучнямі 2 і 4 класаў падзялілася настаўніца вышэйшай катэгорыі Коверзнева І. М.

Продолжить чтениеАбмен вопытам