Экскурсіі
5 красавіка вучні пачатковай школы наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву ў в. Засімавічы. Іярэй Міхаіл пазнаёміў навучэнцаў з правіламі паводзін у святым храме, асноўнымі праваслаўнымі святамі і інш.
5 красавіка вучні пачатковай школы наведалі Свята-Мікалаеўскую царкву ў в. Засімавічы. Іярэй Міхаіл пазнаёміў навучэнцаў з правіламі паводзін у святым храме, асноўнымі праваслаўнымі святамі і інш.
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 4 па 29 красавіка 2016 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.
Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, учыненых грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.
Задачы:
Даведачна: жыллёвы фонд (па СТБ 1154-99) — сукупнасць усіх жылых памяшканняў, размешчаных на пэўнай тэрыторыі, якая ўключае жылыя дамы грамадскага тыпу, спецыяльныя жылыя дамы, службовыя i iншыя жылыя памяшканнi, незалежна ад форм уласнасці.
Пазнаёміць з хрысціянскімі каштоўнасцямі, Бібліяй, як асноўным Законам хрысціян, дапамагла сустрэча вучняў з іярэем Свята-Мікалаеўскай царквы Міхаілам. Вынікам гэтай сустрэчы стала запрашэнне наведаць Свята-Мікалаеўскую царкву ў в. Засімавічы.
З 28 сакавіка па 2 красавіка ў нашай школе прайшоў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Сапраўднай нечаканасцю для навучэнцаў стала бібліятэка «на колах», якая «прыехала» ў кожны клас. Вучні змаглі паглядзець часопісы, кнігі. А таксама ім было прапанавана ўзяць цікавыя кнігі і пачытаць іх дома.
У суботу, 2 красавіка, пачаткоўцы прынялі ўдзел у віктарыне “Свет казак Г. Х. Андэрсена”. А пасля віктарыны іх запрасілі на прагляд казкі «Дзікія лебедзі».
29 сакавіка вучні 9 класа сустрэліся з прадстаўніком УА «Бярозаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў».
У ходзе гутаркі навучэнцы даведаліся аб найбольш запатрабаваных будаўнічых прафесіях у нашай краіне, пазнаёміліся з умовамі паступлення ў ліцэй, дакументамі, якія неабходны пры паступленні.
На канікулах вучні нашай школы Ягорава К. і Радзіончык Н. прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу «Выратавальнікі вачыма дзяцей».
25 сакавіка вучні пачатковай школы прынялі актыўны ўдзел у конкурснай праграме «Сонечны промнік», дзе змаглі праявіць сваю кемлівасць і знаходлівасць у адгадванні загадак і выкананні розных заданняў. Кожны з вучняў за правільны адказ атрымаў свой промнік. А з усіх промнікаў атрымаліся цудоўныя і яскравыя сонейкі.
30 сакавіка ў 12.00 у Палацы культуры г. Пружаны музычны прадзюсарскі цэнтр “Залатыя галасы” г. Мінск прадстаўляе музычную інтэрактыўную казку “Папялушка”.
Працягласць прадстаўлення – 1 гадзіна. Пасля прадстаўлення будзе праведзена гульнёвая праграма з аніматарамі. Працягласць – 30 хвілін.
Кошт білета – 50 000 рублёў.
Тэлефоны для даведак: 2 14 19, 8 029 801 94 31.
22 сакавіка вучні 10 класа разам са сваім класным кіраўніком Менжынскай Г. А. наведалі мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». У ходзе экскурсіі навучэнцы пабывалі на плошчы Цырыманіялаў, дзе адбываюцца масавыя ўрачыстасці, ля Вечнага агню, помніка «Смага», а таксама ў музеі абароны Брэсцкай крэпасці.