Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця

13 студзеня для вучняў школы быў арганізаваны дзень прапаганды здаровага ладу жыцця. Вучні 1-4 класаў гулялі ў спартыўна-інтэлектуальную гульню «Пяць кольцаў», члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі для вучняў 5-7 класаў  гульню Сакрэты здароўя і даўгалецця». У рамках работы занальнага цэнтра старшакласнікі прынялі ўдзел у спаборніцтвах па валейболе «Мы — здаровае пакаленне Брэстчыны» і наведалі выставу «Генацыд беларускага народа» у ДУА «Ліноўская СШ».

Продолжить чтениеДзень прапаганды здаровага ладу жыцця

Сустрэча з урачом акушэрам-гінеколагам УАЗ «Пружанская ЦРБ»

Для навучэнцаў 6-9 класаў была арганізавана сустрэча з урачом акушэрам-гінеколагам УАЗ «Пружанская ЦРБ» Жыгалка М.В. на тэму «Раннія палавыя сувязі і іх наступствы. Прафілактыка сэксуальнага насілля». Падчас сустрэчы юнакі і дзяўчаты пераканаліся ў актуальнасці абмяркоўваемай праблемы, пазнаёміліся з рознымі відамі насілля і сумесна выпрацавалі магчымыя шляхі выхаду з цяжкіх жыццёвых сітуацый, атрымалі рэкамендацыі, як абараніць сябе ад сексуальнага насілля.

Продолжить чтениеСустрэча з урачом акушэрам-гінеколагам УАЗ «Пружанская ЦРБ»

Члены валанцёрскага атрала «ДОМ» правялі для навучэнцаў 1-9 класаў прафілактычнае мерапрыемства «Праўда аб СНІДзе»

1 снежня члены валанцёрскага атрада «ДОМ» правялі для навучэнцаў 1-9 класаў прафілактычнае мерапрыемства «Праўда аб СНІДзе». Мерапрыемства было арганізавана з мэтай атрымання ведаў аб спосабах перадачы ВІЧ-інфекцыі і мерах прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі/СНІД, для фарміравання навыкаў адказных і бяспечных паводзін у адносінах да свайго здароўя і талерантнага стаўлення да людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІДам. Рабяты паўдзельнічалі ў актыўнасцях для замацавання інфармацыі: з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны «А ці ўсё ты ведаеш пра СНІД?», з сур’ёзнасцю паставіліся да дзелавой гульні «Рызыка заражэння».

Продолжить чтениеЧлены валанцёрскага атрала «ДОМ» правялі для навучэнцаў 1-9 класаў прафілактычнае мерапрыемства «Праўда аб СНІДзе»

Тыдзень прапаганды здаровага ладу жыцця

З 27 лістапада па 2 снежня ў школе прайшоў тыдзень прапаганды здаровага ладу жыцця. З мэтай фарміравання культуры здаровага ладу жыцця, захавання і ўмацавання фізічнага і псіхічнага здароўя навучэнцаў, выхаванне культурна-гігіенічных навыкаў і правілаў здаровага харчавання ва ўсіх класах прайшлі класныя гадзіны.

Продолжить чтениеТыдзень прапаганды здаровага ладу жыцця

У гасцях у доктара Здаровае Харчаванне

 У рамках рэалізацыі Комплекснай сістэмы мер ДУА «Шаняўская СШ імя Міколы Засіма», накіраванай на прапаганду карыснага харчавання і фарміравання правільных харчовых паводзін навучэнцы 1-4 класаў прынялі ўдзел у квэст-гульні «У гасцях у доктара Здаровае Харчаванне». Рабятам неабходна было выконваць заданні на кожнай станцыі, вырашаць лагічныя задачкі. Пасля праходжання ўсіх станцый кожны навучэнец атрымліваў памятку з парадамі па здаровым харчаванні, якое з’яўляецца неабходнай умовай ЗЛЖ.

 

Продолжить чтениеУ гасцях у доктара Здаровае Харчаванне